Паўдзясяткі фотаздымкаў, зробленых фатографам Сяргеем Лескецем гэтым летам. Рэдкія па адкрытасці фатаграфіі.

Для таго, каб вылекавацца, трэба тройчы пралезці праз адтуліну ўнізе ствала сасны. А пралезшы — трэба нешта пакінуць, ці штось з вопраткі скінуць, ці штось так пакінуць, стужачку якую ці што.

Старажылы вёскі Гумны, што пад Крупкамі, расказваюць, што гэтую сасну хацелі спілаваць у 1950-х, але жыхары не дазволілі.

Фатаграфіі зробленыя ў гэтым годзе, у купальскі час. На фотаздымках — сястра мясцовага краязнаўцы Міхала Баравулі, якая адна з нямногіх, хто ведае, як там усё рабілася раней.



Поиск

Журнал Родноверие