Льняная кашуля аказалася аздобленая разгалінаванымі, балцкага тыпу свастыкамі. І трохі прасцейшыя — на поясе.

Днямі каталіцкі біскуп з Віцебска прыехаў у Браслаў. Заехаў, бо ў Браславе адкрылася мастацкая выстава, а ён хацеў паглядзець на карціны, пішуць на krynica.info.

Выстава праходзіла ў браслаўскім музеі. Супрацоўніцы музея Марыя Дворская і Наталля Парахневіч былі радыя госцю і падарылі яму зробленыя імі самімі кашулю, вышытую традыцыйным арнаментам, ды арнаментаваны пояс.

Біскуп надзеў і пачаў фатаграфавацца. З ружовай кіпой і ў чорнай спаднічцы глядзелася, праўда, трохі нязвыкла.

Ці пазіраваў бы так ахвотна ксёндз у падораным, калі б разгледзеў, што і на грудзях, і на поясе ў яго — самыя натуральныя традыцыйныя «гакаватыя крыжы» — свастыкі?

Мяркуюць, што свастыкі, якія разгаліноўваюцца, мелі важнае значэнне ў дахрысціянскім светаўяўленні: былі звязаныя з вобразам сусвету, які нарадзіўся з Перуновай іскры і тады разгортваўся-разгаліноўваўся.

«Адзін раз Пярун як разыграўся і давай пыляць стрэламі ў камень. Ад яго стрэлаў выскачылі тры яскаркі: белая, жоўтая і чырвоная. Упалі тыя яскаркі на ваду, з гэтага ўся вада скаламуцілася, і свет памуціўся як хмары. Але па некаторым часе, як усё высветлілася, дык і азначылася – дзе вада, дзе зямля».

Поиск

Журнал Родноверие