Фотарэпартаж са святкавання Дзядоў пад Рыгай. Замест «маніі на арнаменты» — клятчастае і паласатае ў вопратцы.

Сабраліся ў даўняй вялікай хаце з тых, што захоўваюцца ў Этнаграфічным музеі пад адкрытым небам пад Рыгай (як Строчыцы пад Менскам).

У асобнае месца клалі ахвяраванні для дзядоў, каб і тыя галоднымі ў гэты вечар не заставаліся. Гаварылі, спявалі, гралі, гулялі ў гульні. Былі фальклорныя музычныя гурты Grodi i Garataka.

Літоўскія, «рамувоўскія» Велінес пройдуць на будучых выходных.





Поиск

Журнал Родноверие