Агонь ушаноўваюць на Шатрыі на працягу вось ужо 22 гадоў. Штогоду агонь аднаўляюць і цэлы год ён захоўваецца палаючым у сядзібе.

16 ліпеня на гары Шатрыі, што ў Тэльшаўскім раёне літоўскай Жамойці, аднавілі агонь.

Цэлы год агонь захоўваецца палаючым у Рышкянах, у сядзібе Адолфаса і Магдуце Гядвіласаў. А ў сярэдзіне ліпеня аго прыносяць з Шатрыі, з алтара, які там урачыста запальваюць. Гэтая абрадавасць захоўваецца на працягу дваццаці двух гадоў, з 1994 года.

Сёлета за два дні да меркаванага абраду з Коўна адплылі ковенскія актывісты, везучы з сабой агонь з алтара, які рэгулярна па чацвяргах запальваецца на сутоку Нёмана і Вяллі ў Коўне. Яны наведалі сем месцаў, дзе запалілі агонь, — гэта былі і гарадзішчы, і дзейныя алтары, і месцы даўніх свяцілішчаў.

Што адметнага там, дык гэта тое, што людзі актыўныя не дзеля сябе родненькіх, не дзеля таго каб сабрацца і пагаманіць і адчуць сябе з кімсьці побач і падсілкавацца ад грамады, не дзеля таго каб набрацца «энергіі» ці «ведаў» ці «ўменняў» — а дзеля таго каб Ушанаваць: святыя месцы, агонь, продкаў.

Яны знаходзяць для гэтага сілы, ашчаджаюць і выдаткоўваюцца на гэта. Гэта і называецца Ахвяра.

А дзеля чаго, чым і як часта ахвяроўваецеся Вы?



Поиск

Журнал Родноверие