У Малайнах, недалёка ад Панявежа (паўночная Літва) урачыста ўсталявалі 2-метровую статую багіні-апякункі сям’і Аўсцеі.

Багіня Аўсцея згадваецца ў спісе багоў 16 стагоддзя і там названая «багіняй пчолаў». Дзеля таго што пчаліны рой — метафара вялікай і з’яднанай сям’і, таму яе лічаць таксама апякункай сям’і.

Статую Аўсцеі паставілі над ракой Малайнай. Вёў абрад панявежскі вайдзіла Лаймуціс Васілявічус. Скульптуру стварыў вядомы скульптур з Панявежа Юозас Лебеднікас.

Актыўных удзельнікаў панявежскай суполкі «Рамувы» — каля паўсотні, не лічачы «спачуваючых», якія таксама бяруць удзел у абрадах. Дзетак вакол супольнасці, якіх гадуюць у традыцыях і старой веры, — каля 25.

Панявежская «Рамува» апякуецца пяццю святымі месцамі, якія прысвечаныя Ліздзейку, Аўсцеі, Лайме, Пяркунасу і Біруце.


Поиск

Журнал Родноверие