Працягвалася 4 дні, з 10 па 13 сакавіка. Удзельнічала больш за 70 старэйшынаў, якія прадстаўлялі 15 этнічных супольнасцяў Калумбіі — краіны на самым паўночным захадзе Паўднёвай Амерыкі.

Мерапрыемства праходзіла пад ачольніцтвам ICCS (Міжнародны цэнтр культурных даследаванняў), які ў міжнародным маштабе адыгрывае цяпер ролю такую ж, як у Еўропе — заснаваны з ініцыятывы літоўскай «Рамувы» ECER (Еўрапейскі кангрэс этнічных рэлігій, European Congress of Ethnic Religions).

Паводле справаздачы, «шматлікія дыскусіі ўключалі такія тэмы, як: Духоўнасць, Традыцыйная медыцына, Здароўе, Адукацыя, Урад і адносіны з дзяржавай, Тэрыторыя і патрэбы супольнасцяў».

Калумбія — яшчэ адзін з агмянёў актыўнасці «этнічнай рэлігійнасці» ў свеце, які актыўна раздзьмувае інспіраваны з індуісцкіх колаў ICCS.



Поиск

Журнал Родноверие