Пасля прыборкі ў гэтыя выходныя ля святога Сцёп-каменя — там цяпер алтар для агня, складзены з камянёў.

Прыбрана галлё, якое засталося пасля нядаўняй «санітарнай вырубкі» вакол каменя. Абнавілі і паясы, якія апаясваюць камень, — крамная сінтэтыка на камені больш вока не муляе.

Паўтара месяца таму там пакінулі разьбяны коўшык — каб ахвочы мог праліць вадкую ахвяру не з пластыкавай ці шкляной, а з прыдатнай для гэтага драўлянай пасудзіны.


Поиск

Журнал Родноверие