Іван Піліпавіч Супрунчык - мастак і скульптар, які стварыў сваю школу разьбы па дрэве. Ён адзіны майстар, хто выразае ўсе свае скульптуры выключна сякерай.

Пра гэтага чалавека і яго майстэрства здымаюць фільмы, пішуць артыкулы. Але толькі калі асабіста зазірнеш у яго добрыя шэра-блакітныя вочы, паглядзіш яго глыбока філасофскія малюнкі, паслухаеш яго гісторыі пра жыццё старадаўняга Палесся, пакратаеш рукамі апрацаванае ім шурпатае дрэва, тады разумееш, наколькі гэты чалавек таленавіты, неабыякавы да гісторыі Палесся, хварэе душой за захаванне нашай гісторыі.

Аднак вядомы ён не толькі тым, што стварае скульптуры з дрэва сякерай і піша філасофскія карціны. Яго намаганнямі ў вёсцы Цярэблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці быў створаны адзін з самых незвычайных музеяў — Музей народнага мастацтва і побыту, дзе Супрунчыкам за многія гады сабрана больш за паўтары тысячы прадметаў старога вясковага побыту Палесся.

У 2001 годзе майстар удастоены спецыяльнай прэміі прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне". У 2009 годзе за вялікі асабісты ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны яму прысвоена званне "Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна". У 2014 годзе рашэннем аргкамітэта фестывалю этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" яму прысвоена званне "Ганаровы паляшук".

У гэтым годзе восенню ў майстра будзе юбілей: 75 гадоў.









Подписка на обновления

Материалы на нашем сайте обновляются практически ежедневно. Подпишитесь и первыми узнайте обо всём самом интересном!

Авторизация

Видео

Лекция школы "Русская Традиция" от 30.05.2009

[видео]

Алексей Почерников - О святилищах

Лекция школы "Русская Традиция" от 13.06.2009

[видео]

Василий Бутров - Традиционная одежда

Поиск

Журнал Родноверие