Будаўніцтва бажніцы «Асатру» ў ісландскім Рэйк’явіку меркавалі скончыць да канца гэтага лета, але пераносяць на вясну.

У інтэрвію Iceland Monitor лідар «Асатру» Гілмар Ортн Гілмарсан кажа:

«Усё адбывацца выключна добра. Звышнатуральныя істоты на нашым баку, мы далі ім досыць салодкага малака і піва. Мы былі чуйнымі да іх патрэбаў і, здаецца, яны шчаслівыя».

Кіраўнік ісландскай арганізацыі старажытнай веры дадае:

«Штогод пры падліку мы здзіўляемся з таго, як шмат новых членаў мы маем. Напрыклад, назіраецца ўздым цікавасці ў паўночнай і ўсходняй Ісландыі».

Сапраўды, нядаўна на поўначы Ісландыі ўдзельнікі тамтэйшай суполкі «Асатру» пабудавалі ўласны будынак для сваіх калектыўных мерапрыемстваў.

Што да Ісландыі, дык у канцы 2000-х гадоў «Асатру» займела надзел зямлі ў цэнтры ісландскай сталіцы Рэйк’явіку, на гары Öskjuhlíð. Тады ж правялі і конкурс на архітэктурны праект будучай бажніцы. Будучая бажніца канструктыўна будзе складацца з дзвюх частак. Галоўнай цырыманіяльнай часткай будынку будзе вялікая зала ў форме тынгу (кола для сходаў). Бажніца будзе пабудаваная на схіле гары, яшчэ нядаўна гаварылася, што з боку гары сцены будуць з чорнай горнай пароды. Праз бажніцу мяркуюць пусціць невялікі ручай, што сцякае з гары.


Поиск

Журнал Родноверие