Эва Маралес прапанаваў грамадзянам перайсці з грыгарыянскага календара на спосаб летазлічэння, які раней выкарыстоўвалі карэнныя народы краіны.

Прапанова была агучаная 21 чэрвеня урачыстай цырымоніі святкавання Інці Раймі — Новага году паводле традыцый старажытных насельнікаў заходняга ўзбярэжжа Лацінскай Амерыкі – інкаў.

Эва Маралес заявіў, што грыгарыянскі каляндар — «бязладны і неахайны». Таксама ён назваў такі спосаб летазлічэння «навязаным еўрапейскімі каланізатарамі ў палітычных мэтах».

«Балівія павінна вярнуць свой старажытны каляндар у рамках аднаўлення нацыянальнай ідэнтычнасці», — адзначыў кіраўнік дзяржавы, які сам належыць да нашчадкаў інкаў – буйнейшага ў краіне племені аймара.

Эва Маралес адзначыў у сваёй прамове, што каляндар карэнных народаў Паўднёвай Амерыкі, у якім кожны месяц складаецца з 28 дзён, а год — з 13 месяцаў, значна «больш спарадкаваны», чым грыгарыянскі, дзе даўжыня месяцаў розная.

Балівійцы сустрэлі новы, 5524 год уначы з 21 на 22 чэрвеня. Галоўныя ўрачыстыя мерапрыемствы прайшлі ля археалагічнага комплексу Ціаванаку, у 20 кіламетрах на поўдзень ад знакамітага возера Ціцікака ў Андах. Менавіта там яшчэ ў даінкскія часы – прыблізна ў 10 стагоддзі да нашай эры – была заснаваная магутная крэпасць і пабудаваны вялікі рэлігійны цэнтр. Да нашых дзён захаваліся руіны некалькіх храмаў, у тым ліку падземнага, ды двухсотметровая піраміда.

Сёлета тысячы балівійцаў, што сабраліся ў Ціаванаку, у працяг старажытнай традыцыі ранкам першага дня новага году паднялі рукі да неба і разгарнулі далоні насустрач сонцу — Інці. Урачыстыя святкаванні прайшлі таксама ў іншых гарадах і вёсках краіны, на месцы старажытных храмаў, а таксама ў прэзідэнцкім палацы.

«Людзі прыйшлі прасіць бога Сонца блаславіць іх і надаць ім сіл. Яны таксама просяць аб дабрабыце дома і на працы, пра гармонію ў жыцці ўсіх людзей», — кажа адна з удзельніц цырымоніі.

Ранішні рытуал змяняецца танцамі. Аймара, жыццё якіх заўсёды залежыла ад сельскай гаспадаркі, імкнуцца залагодзіць Інці. Яны мяркуюць, што Сонца можа аддаліцца людзей, і ўгаворваюць яго вярнуцца. Таксама аймара звяртаюцца да Пачамамы – багіні зямлі. Яны кідаюць у вогнішча прысмакі, каляровыя паперкі і зёлкі.

Год карэнных жыхароў Балівіі, Чылі, Перу, Эквадора — усёй тэрыторыі былой дзяржавы інкаў — разлічваецца шляхам складання часу, якія прайшоў з дня прыбыцця Хрыстафора Калумба ў Амерыку і пачатку заваёвы кантыненту еўрапейцамі, і пяці тысяч гадоў, на працягу якіх яны жылі на гэтай тэрыторыі да гэтых падзеяў.

Дзень 21 чэрвеня — час зімовага сонцастаяння ў паўднёвым паўшар’і — абвешчаны ў Балівіі нацыянальным святам з ініцыятывы кіраўніка краіны. З 2010 году яно адзначаецца на дзяржаўным узроўні і стала, паводле ацэнак журналістаў, «сімвалам яднання народу».

Подписка на обновления

Материалы на нашем сайте обновляются практически ежедневно. Подпишитесь и первыми узнайте обо всём самом интересном!

Авторизация

Видео

Лекция школы "Русская Традиция" от 05.11.2009

[видео]

Озар Ворон - Хорс-Даждьбог, Жрец Богов

Лекция школы "Русская Традиция" от 25.10.2009

Богумил - Иной мир в представлениях славян

Поиск

Журнал Родноверие