Новы кодэкс уступіць у сілу ў наступным годзе. У ім згаданыя старажытныя свяцілішчы і прадугледжаная іх ахова.

Дагэтуль культуру ў Беларусі рэгламентавалі больш за 250 розных заканадаўчых актаў, сярод якіх законы, прэзідэнцкія указы, пастановы Савета міністраў, нарматыўныя акты Міністэрства культуры.

Кодэкс зарэгламентуе музейную і бібліятэчную справу; шмат увагі нададзена сферы археалогіі. Што тут прыкметнага?

Зусім забароняць без афіцыйнага дазволу выкарыстоўваць металашукальнікі.

Увогуле, усе рэчы, старэйшыя за 120 гадоў, трэба будзе ставіць на ўлік.

А што знайшлі каштоўнага ў зямлі, нават выпадкова, дык тое трэба будзе без выключэнняў аддаваць дзяржаве (такой нормы дагэтуль не было).

Да археалагічных аб’ектаў Кодэксам аднесеныя таксама і месцы з рэшткамі свяцілішчаў. Менавіта «рэшткамі», гаворка не проста пра месца былога свяцілішча (як у выпадку, напрыклад, з Менскай малельняй на Свіслачы) — павінен быць культурны слой. Без слою або са знішчаным культурным слоем — гэта не археалагічны аб’ект.

Артыкул 121. Археалагічная спадчына:

«Археалагічная спадчына ўяўляе сабой сукупнасць археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў. (…)

Археалагiчныя аб’екты – нерухомыя матэрыяльныя аб’екты або iх комплексы, якiя ўзнiклi ў вынiку дзейнасцi чалавека ў мінулы час i захавалiся ў культурным слоі або на дне прыродных i штучных вадаёмаў. (…)

Культурны слой – слой у зямлi або пад вадой, якi ўтварыўся ў вынiку жыцця i дзейнасцi чалавека і ўтрымлівае сляды існавання чалавека. (…)

Да археалагічных аб’ектаў адносяцца:

рэшткi ўмацаваных пасяленняў (старажытных гарадоў, гарадзiшчаў, замкаў), неўмацаваных пасяленняў (старажытных стаянак, паселiшчаў, асобнага жылля), капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), iншых аб’ектаў (свяцiлiшчаў, месцаў спраўляння абрадаў (…);

крыжы, культавыя камянi (…);

курганныя i грунтавыя могiльнiкi, асобныя пахаваннi, некропалi (…).

Артыкул 122. Ахова археалагічнай спадчыны:

Археалагічныя аб’екты падлягаюць ахове, як i матэрыяльныя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi без катэгорыi.

І гэта можна запомніць як мантру: артыкулы 121 і 122 Кодэкса аб культуры.

Поиск

Журнал Родноверие