Песня — з аднайменнага альбому, які ў траўні выпусціў чэшскі спявак Тамаш Кочка. Падаем відэакліпы дзвюх запамінальных песень з альбому.

Вось ужо чацвёрты месяц загалоўная песня альбому «Вялесу» трымаецца ў топе-20 «World Music Charts Europe», які складаюць аўтарытэтныя еўрапейскія рэцэнзенты.

Мелодыка песні — запамінальная, дынамічная, з нязменна моднымі «балканскімі» матывамі. Кочка ў сваёй творчасці выкарыстоўвае свой, мараўскі фальклор і просіць ідэнтыфікаваць яго не як чэха, але як марава (Маравія — рэгіён на ўсходзе цяперашняй Чэхіі, на мяжы са Славаччынай).

Пераклад з чэшскай мовы — Аляксандра Ўшакевіча:

І ні для кога з вас тут ужо няма месца,

прыйшлі мужы з поўдня і дамова ўжо, лічы, гатова,

Вечнае валадарства і вечная слава,

у каго ад такіх слоў не закруціцца галава?!

Прывезлі міру і званы,

прывезлі свае спевы,

іх дзіўныя мелодыя.

І адно цела, прыбітае да дрэва,

ягоная смерць, нібыта, прынесла палёгку.

Прыпеў:

А на гэтым лузе

згарыць тваё сэрца.

Застанецца толькі жменя попелу, кінутая ў рэчку,

па рацэ паплыве ў мора,

а з ім – іншыя сэрцы,

каторыя, можа, яшчэ палаюць.

А там, дзе попел дакранецца да берагоў,

дуб пусціць карэнне і народзіць раскошу.

Спракаветныя песні,

працяжныя мелодыі,

разлятуцца па краі

і прымусяць замаўчаць тыя званы.

Колькі год таму цябе асыпалі золатам,

ды прайшлі тыя часы – сёння цябе будуць валачы па брудзе.

Перш чым цябе паваліць, спаласуюць табе плечы бізуном,

Натоўп загалосіць і з вуснаў вырвецца: “Здрада!”

Вастрыё ўп’ецца ў цела, пойдзе ў ход і долата,

дзеіцца, ах, дзеіцца – тут цэлы натоўп катаў.

Вогнішча ўжо палае,

кавалкі твайго цела,

чакалі тут з мячамі, пакуль не дагарэлі.

Пр.

Чуеш, унізе рака?

Там вашыя магілы,

зняслаўленыя, скалечаныя, бязмоцныя.

Чаму ж так?

Чым яшчэ можна было ўсталяваць уладу,

уладу таго прыбітага і новага парадку.

Gott mit uns, полымем і мечам,

Рыхтуйцеся, народы, на крывавую разню.

Gott mit uns, і зноў і зноў,

Як толькі хто-небудзь пакліча голас пушчы.

На думку навукоўцаў, тэонім «Вялес» у даўнія часы ў славянаў з’явіўся ад балтаў. У латышоў вядомы Vels, у літоўцаў — Velinas, Veliona. У славянскай «версіі» не знік нават суфікс «-s-».

* * *

Не такой «балканскай» падаецца песня з таго ж альбому, але на сярэднявечныя матывы — «Да Наві».

Поиск

Журнал Родноверие