Прыклад Нарвегіі паказвае, што пасля зняверання ў царкоўныя абстракцыі людзі на Захадзе адкрываюць для сябе адушаўлёны свет навокал сябе.

Усё часцей звяртаюць увагу на тэндэнцыю несістэмнай цікавасці да даўніх культаў. New York Times піша пра Нарвегію:

«Духі, або прынамсі вера ў іх, існавалі навокал стагоддзямі. Як ні дзіўна, менавіта цяпер духі робяцца ўсё больш «папулярнымі» ў свецкіх сучасных грамадствах, кшталту нарвежскага, — там, дзе заўсёды ішлі ў авангардзе натхнёнага навукай маршу еўрапейцаў прэч ад усяго звышнатуральнага і рэлігіі».

Газета цытуе нарвежскага метадысцкага святара, які жаліцца, што «вера ў Бога, ці прынамсі ў хрысціянскага Бога, ніякавее, затое вера ў духаў уздымаецца«. Для яго гэта «частка агульнага адраджэння» таго, што ён называе «прэмадэрнай рэлігіяй«.

Што ж адбываецца ў гэтай галіне ў Нарвегіі?

Нарвежская прынцэса Марта Луіза, адзіная дачка нарвежскай каралеўскай пары, не так даўно публічна распавяла, што мае экстрасэнсорныя здольнасці, якія яна адчула, даглядаючы за коньмі. І адкрыла цэнтр па развіцці такіх здольнасцяў «Soulspring«.

Нарвежскае тэлевізійнае шоў «Моц духаў» (кшталту расійскай «Бітвы экстрасэнсаў»), якога ідзе вось ужо 10-ы сезон, мае паўмільёны гледачоў — гэта 10% усіх жыхароў Нарвегіі і ўдвая больш, чым рэгулярных наведнікаў цэркваў у краіне.

У лістападзе ў нарвежскім Лілестроме прайшла буйная выстава «Alternative Expo«, якая здабыла вялікую папулярнасць. Там была і экалагічная ежа, і ўсякія эзатэрычныя школы.

Іншы нарвежскі святар, лютаранскі, якога цытуе New York Times, наракае на страту цікавасці да царкоўнага вучэння і кажа, што даўнія веранні адраджаюцца, каб спатоліць прагу людзей да духоўнага жыцця.

Навуковыя адкрыцці і крытычнае мысленне зрынулі з п’едэсталу царкоўныя абстракцыі. І людзі звярнуліся да таго, што навокал, каб быць у згодзе з тым, што акружае, — заўважыўшы, што навокал усё не менш жывое і адухоўленае.

Прыкметна тое, што, па-першае, цяпер гэта не заўсёды звязана з прыродным наваколлем, а па-другое, гэта на пэўнай дыстанцыі ад матэрыяльна-культурнай спадчыны.

Поиск

Журнал Родноверие