Адказваюць хлопцы і дзяўчаты, якія зрабілі сабе татуіроўкі ў выглядзе знакаў з арнаментаў.

Маладых беларусаў апанавала мода на кашулі і нават татуіроўкі з нацыянальным арнаментам. За некалькі гадоў да гэтага аналагічны «бум» пачаўся ў Латвіі. Ва Ўкраіне ўжо даўно папулярныя маладзёжныя майкі з арнаментамі-прынтамі.

Што рухае тымі, хто вытатуіроўвае арнаментацыйныя знакі? Латышская моладзь адказвае ў фейсбуку даследчыцы Іевы Бітэ:

Знак Сонца на шыі. Як сімвал моцы, вечнага кола жыцця і поспеху. Не веру ў бога, але веру, што знакі продкаў гэта сіла, і, правільна іх выкарыстоўваючы, мы можам чэрпаць з іх энергію. Зрабіў у момант, калі была фізічная і эмацыйная нястача сілаў і трэба было ўзмацніць веру ў сябе. Думаю, што выконвае сваю функцыю на выдатна. Юргіс Прыедытыс

На руцэ мяцёлачка Лаймы. У маім разуменні гэта як абярог, які адмятае ад мяне ўсё злое! Анда Салтупэ

Вельмі зацікавілі латышскія знакі, пачала іх даследаваць і для татуіроўкі спалучыла разам знакі сонца і дрэва. Ані разу не шкадавала пра гэтую татуіроўку, ад яе ідзе толькі пазітыўная энергія. Крыстынэ Кэтава

Я зрабіла татуіроўкі ў час, калі Латвію яшчэ не захлынуў бум нацыянальнай ідэнтычнасці. Тады я жыла за мяжой і сваю радзіму любіла больш, чым калі. Добра ўзгадваю, што большая частка знаёмцаў не разумелі, што гэта за сімвалы і што яны значаць. Для мяне кожны з іх выяўляе нешта вельмі асабістае. Анэтэ Дымда

Знак ранішняй зоркі я выбрала, бо яна можа абараніць ад злога і прыцягвае толькі добрых людзей, гэта вельмі моцны знак, які здольны лячыць як фізічныя, так і духоўныя праблемы! Не ведаю, ці гэта сіла Зоркі, але злых духаў каля сябе не адчуваю і вялікія праблемы абыходзяць мяне бокам! Ілзэ Кавалэўска

У мяне свой Пярун (свастыка) — для абароны, сілы, вытрымкі. Свайго кшталту кудмень, які ніколі не знікне. Блізкі сэрцу таксама як сімвал Агня. Ліенэ Гулбінава

Маю зусім невялічкія — зялёны знак сонца на левай руцэ і чырвоная свастычка на правай. Людзям тлумачу, што латышская магія. Агнэсэ Андэрсанэ

Дзесь каля 20 гадоў пачаў цікавіцца балцкім фальклорам і міфалогіяй. У нейкай крыніцы я чытаў, што знакі на скуры былі і ў нашых даўніх продкаў. Таму гэта не толькі тэндэнцыя апошніх гадоў выяўляць на сябе зоркі. Паўлс Егэрс

Адрозненне паміж Беларуссю і Латвіяй хутчэй у тым, што ў Латвіі знакі выкарыстоўваюць больш асэнсавана. Значэнні арнаментаў там пачаў даследаваць яшчэ Эрнэст Брастыньш, заснавальнік неапаганскага руху дыеўтураў, у 1920-я гады. На сёння найбольш аўтарытэтны даследчык этнічных арнаментаў і іх значэнняў у Латвіі — Валдыс Цэлмс, мастак-графік з адукацыі і старшыня Садружнасці дыеўтураў.

У 2008 г. В.Цэлмс выдаў кнігу «Арнамент і знакі латышоў», дзе падсумаваў даследаванні па семантыцы арнамента шэрагу сваіх папярэднікаў. У Латвіі вытлумачваюць арнаментацыйныя знакі абапіраючыся найперш на гэтую кнігу. Кніга багата ілюстраваная и дыхтоўна выдадзеная, яе можна спампаваць сабе з інтэрнету. З перакладаў — толькі выданне па-літоўску ў 2010 г. (называецца «Арнамент  і знакі балтаў»).

Подписка на обновления

Материалы на нашем сайте обновляются практически ежедневно. Подпишитесь и первыми узнайте обо всём самом интересном!

Авторизация

Видео

Лекция школы "Русская Традиция" от 10.11.2009

Василий Бутров - Современная и традиционная культура

Лекция школы "Русская Традиция" от 28.03.2010

Велеслав - Символика Шуйного пути. Беседа вторая

Поиск

Журнал Родноверие