Прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце ўзнагародзіла ордэнам лідара літоўскай «Рамувы» Ёнаса Трынкунаса.

З нагоды Дня дзяржавы, які ў Літве святкуецца 6 ліпеня, прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце (Dalia Grybauskaitė) ўручыла ордэн Гедыміна Крывісу Літвы, лідару «Рамувы» Ёнасу Трынкунасу (Jonas Trinkūnas).

На цырымоніі ўручэння Ё. Трынкунаса суправаджалі сябры «Рамувы» і «Маладзёжнай Рамувы».

Гэта не першая ўзнагарода кіраўніка «Рамувы» — у 1997 годзе Ё. Трынкунас стаў лаўрэатам найбольш прэстыжнай у Літве дзяржаўнай прэміі імя Ёнаса Басанавічуса. Ён быў уганараваны за заслугі ў арганізацыі краязнаўча-фальклорнага руху ў 1960-я гады.

* * *

Літоўскія «рамувоўцы» — не адзіныя, хто гэтым купальскім часам аказаўся побач з найвышэйшай уладай сваёй краіны.

У латвійскай сталіцы Рызе на тым тыдні прайшоў прыём з нагоды Свята песні, што праходзіць цяпер у горадзе. Падчас імпрэзы з прэзідэнтам Латвіі Андрысам Бэрзыньшам (Andris Bērziņš) — лідар латвійскіх дыеўтураў Валдыс Цэлмс (Valdis Celms) і ўдзельнікі фолк-гурта Grodi:

Поиск

Журнал Родноверие