Пасля археолагаў Зайкоўскага і Дучыц сваю кнігу пра святыя крыніцы ў Беларусі выдалі этнолагі Лобач і Валодзіна.

Кнігу «Святыя крыніцы Беларусі» напісалі Ўладзімір Лобач (Полацк) і Таццяна Валодзіна (Менск). Прэзентацыя кнігі чакаецца праз месяц у Полацку.

Полацкі суаўтар новай кнігі кажа з гэтай нагоды:

«Кніга прысвечаная ўнікальнаму феномену беларускай этнакультурнай традыцыі — ушанаванню святых крыніцаў, што мае тысячагадовую гісторыю, шырокі распаўсюд і неверагодную ўстойлівасьць на нашых землях.

Архаічныя ўяўленні, легенды і паданні, прасякнутыя міфалагічнымі сюжэтамі і матывамі, арганічная ўключанасць культа крыніцаў у каляндарныя, аказіянальныя і лекавальныя рытуалы… Усё гэта — не ўзгадкі пра далёкую мінуўшчыну, але адметны і непаўторны чыннік сучаснага культурнага ландшафту Беларусі, якая па праве можа называцца «Краінай Святых крыніц».

Гэтая кніга — не першая ў сваім шэрагу. У 2001 годзе менскія археолагі Эдвард Зайкоўскі і Людміла Дучыц былі выдаўшы кнігу «Жыватворныя крыніцы Беларусі».

У 2011-м тыя ж аўтары, разам з іншымі суаўтарамі, выдалі кнігу «Культавыя і гістарычныя валуны Беларусі».

Поиск

Журнал Родноверие