Аўтар кнігі — лідар «Садружнасці латвійскіх дыеўтураў» Валдыс Цэлмс. Таксама ён аўтар папулярнай у Латвіі кнігі «Латышскія арнаменты і знакі».

У рыжскім выдавецтве днямі выйшла кніга Валдыса Цэлма «Асновы балцкай рэлігіі» (Baltu dievestības pamati).

Валдыс Цэлмс — кіраўнік «Садружнасці латвійскіх дыеўтураў» (Latvijas dievturu sadraudze). У Латвіі ён вядомы як мастак, а таксама даследчык сістэмы традыцыйных латышскіх (і шырэй — балцкіх) арнаментаў. У 2008 годзе выйшла яго кніга «Латышскі арнамент і знакі. Балцкая мадэль свету», на якую яе ў Латвіі абапіраюцца бадай усе, хто пачынае гаворку пра народныя арнаменты.

Дагэтуль кнігі, якімі паслугаваліся латышскія пагане-дыеўтуры, так ці іначай вялі свой радавод з даваенных часоў.

Найперш гэта кніга «Цэраксліс», якую ў 1936-м выдаў Эрнэст Брастынь, заснавальніка руху дыеўтураў. Брастынь даследаваў латвійскія гарадзішчы і латвійскія народныя песні — «дайны». З дайнаў паспрабаваў вылучыць старажытныя рэлігійныя сэнсы.

Выключна на дайны таксама абапіраюцца і кнігі лідара латвійскіх эміграцыйных дыеўтураў Маргера Грына — «Латышскі год, каляндар і святы» (1983 г.) і «Старажытная рэлігія латышоў і яе аднаўленне» (1998 г.).

Вядома, тыя кнігі неслі на сабе адбітак свайго часу і сваёй сітуацыі — менавіта дайны разглядаліся як адзін з галоўных духоўных скарбаў латышоў. У гэтым святле новая кніга Валдыса Цэлма «Асновы балцкай рэлігіі» выглядае сапраўды этапнай. Аўтар абапіраецца не толькі на дайны, але і на шырэйшую сукупнасць звестак.

Такім чынам, адгэтуль у Латвіі маем выклад паганскага вучэння ад аўтарытэтнага аўтара, які жыве ў Латвіі і доўгі час працуе ў гэтай галіне.

* * *

Трэба адзначыць, што ў Літве ў гэтым сэнсе прагал быў запоўнены яшчэ ў 2000-м годзе, калі лідар «Рамувы» Ёнас Трынкунас выдаў сваю першую кнігу — «Балцкая вера». Да вайны ў Літве таксама дзеіў свой «Брастыньш» — Домас Шыдлаўскас, які заснаваў паганскі рух у даваеннай Літве і выдаў кніжку са сваімі «асновамі».

Факт, што ў Беларусі і пагэтуль няма свайго выкладу паганскага вучэння (не кажучы пра даваенныя часы). Часам кажуць, што такім ёсць тамы «Беларускай народнай творчасці» або энцыклапедыя «Беларуская міфалогія» (2004). Вядома, ні першы, ні другі выпадак не падыходзяць, а сярод даследчыкаў і рознагалоссе, і суха.

Таму не выпадае здзіўляцца, што тыя, хто цікавіцца паганствам не на ўзроўні «багнікаў» ці «вышымаек», чытаюць рознае «славянскае» трызненне, якое вязуць з Расіі. Кнігі літоўскіх і латышскіх аўтараў у нас не перакладзены, хоць і паводле настрою, і паводле зместу яны нашмат бліжэйшыя нам, чым уся макулатура з Усходу. А, як вядома, ад чытання пра “славянскае язычніцтва” зусім недалёка да “рускага свету”.

Поиск

Журнал Родноверие