Чатырохдзённы фестываль літоўскіх вайшнаваў «Goloka Rasos» на Жамойці прайшоў у духу балцкай рэлігійнасці: сімвалы, вогнішча, строі, спевы.

 

У сэрцы гістарычнай Жамойці, пад Крожамі, 23-26 чэрвеня прайшоў фестываль-лагер «Goloka Rasos». Фестываль праходзіць ужо ў трэці раз, яго арганізатары — літоўскія вайшнавы, вядомыя таксама як крышнаіты.

Фэст прайшоў зусім у балцкім духу — з саламянымі інсталяцыямі з арнаментацыйнымі знакамі, з купальскім вогнішчам і пушчанымі ўночы на ваду агеньчыкамі. Гучалі літоўскія народныя песні і песні на санскрыце. Шмат было апранутых не толькі ў традыцыйную для вайшнаваў аранжаваную вопратку, але і ў народныя строі (без стракатых «вышыванак», але з паясамі), гралі з гуслямі, скакалі народныя абрадавыя танцы. Чыталі лекцыі, у тым ліку пра філасофска-маральныя каштоўнасці ў культуры балтаў ды пра падабенства візуальных сімвалаў у балтаў і ў індыйцаў.

Кульмінацыя фэсту была ўсё ж у ведычнай манеры: па словах арганізатараў, упершыню ў Еўропе правялі ведычны абрад ахвяравання зерня агню адначасова на 64-х ахвярніках. Ахвяраванне агню — адзін з абрадавых «слупоў» і ў літоўскіх паганцаў. Яны (гурт «Кулгрында» на чале з лідаркай літоўскіх паганцаў) выступілі і са сцэны фэсту з абрадавымі спевамі.

Таксама былі і ранішняя ёга, і медытацыі, і аюрведычная медыцына, і забаўкі для дзяцей, нанясенне хной татуяванняў. Харчаваліся ўдзельнікі (а іх было больш за 800) вегетарыянскай ежай, не ўжываўся алкаголь і не палілі цыгарэт. Абсыпаліся фарбамі.

Адзін з арганізатараў фэсту Сімас Грабаўскас сказаў:

«На фестывалі мы імкнемся занырнуць у такі сінтэз ведыйскай, балцкай і сучаснай рацыянальнай культур, сустрэць і прысвоіць агульныя для іх вечныя каштоўнасці ды вызваліць сваё сэрца ад негатыўных установак. На гэтым свяце мы заахвочваем дыялог культур».

Цесныя сувязі прыхільнікаў ведыйскай і традыцыйнай балцкай культур у Літве праяўляюцца не толькі ў фэсце «Goloka Rasos». Напрыклад, лідары літоўскай паганскай «Рамувы» рэгулярна лятаюць у Індыю, бавяцца там у паломніцтвах, сустрэчах з прадстаўнікамі індуізму, удзельнічаюць у міжнародных форумах.

Дарэчы, якраз на гэтым тыдні пад Менскам пройдзе штогадовы вайшнаўскі «Фестываль святога імя». Па тым, як праходзілі гэтыя фэсты беларускіх вайшнаваў дагэтуль, можна меркаваць, што «тутэйшай рэлігійнасці» там не будзе яшчэ доўга.





Подписка на обновления

Материалы на нашем сайте обновляются практически ежедневно. Подпишитесь и первыми узнайте обо всём самом интересном!

Авторизация

Видео

Лекция школы "Русская Традиция" от 08.11.2009

Богумил Мурин - Значение снов и сновидений у славян

Лекция школы "Русская Традиция" от 03.10.2009

[видео]

Велеслав - Родноверие. Основы миропонимания

Поиск

Журнал Родноверие