Толькі ў Літве зладзілі апытанку наконт Пяркунаса на манеце літоўскага Нацбанка, як латвійскі Нацбанк ужо змясціў на манеце Пэрканса.

Напачатку лістапада «Банк Латвіі» выпусціў калекцыйную срэбную манету ў 5 еўра, на якой выяўлены Грымотнік — Пэрканс (Пярун) на кані.

Манета называецца «Каваль куе на небе» (Kalējs kala debesīs), гэта радок з латышскай народнай песні: «Каваль куе на небе / Вуглі падаюць у Даўгаву-Дзвіну / Я паклала абхінанку / Мне насыпала срэбра». Гэтыя радкі змешчаныя на манеце, першыя два на аверсе, другія два — на рэверсе манеты.

На пярэднім баку манеты выяўлены барадаты Пэрканс на кані, выява ўнізе пераходзіць у аблокі. У руцэ Грымотнік трымае дзевяць стрэлаў-маланак — гэтулькі паводле згадак у народных песнях.

А на адваротным баку мастак Эдгарс Фолкс (Edgars Folks) выявіў, як вуголле, што сыплецца згары, ператвараецца ў старажытныя народныя ўпрыгожванні, найбуйнейшае з якіх — засцібка (фібула, па-латышску sakta).

Выпушчана манетаў не больш за 4 тыс. асобнікаў, выраблялі ў Нідэрландах. Такімі манетамі можна расплачвацца, хоць такое і малаверагодна, бо кошт калекцыйнага «Пэрканса» без малога ўдзесяцікроць перавышае намінал.

Цікава, што не даўней як у чэрвені на сайце Банка Літвы праводзілі апытанку, якую адчаканіць манету на наступны год, і адным з варыянтаў была якраз манета з Пяркунасам.

Аджа літоўцаў апярэдзілі латышы, і цяпер, заплаціўшы 47 еўра (гэтулькі каштуе манета з Пэркансам у аддзяленнях Банка Латвіі), можна займець сабе абярог з выявай магутнага Грома.

Нагадаем, што сёлетні фестываль «Менуо Юодарагіс», які праходзіў у жніўні ў Літве, таксама быў прысвечаны Перуну-Пяркунасу.

1. Паводле вынікаў апошніх парламенцкіх выбараў у Літве, большасць у парламенце маюць «зялёныя», лідар якіх Рамунас Карбаўскiс (Ramūnas Karbauskis) падтрымлівае шчыльныя дачыненні з літоўскай супольнасцю балцкай веры «Рамува».

2. Таксама і ў Латвіі прэзідэнтам краіны цяпер Раймандс Вэяніс (Raimonds Vējonis), які адкрыта дэкларуе сябе прыхільнікам даўняй, дахрысціянскай веры латышоў.

Раймандс Вэяніс. Фота AFP / Ілмарс Знотынс

Раймандс Вэяніс

Подписка на обновления

Материалы на нашем сайте обновляются практически ежедневно. Подпишитесь и первыми узнайте обо всём самом интересном!

Авторизация

Видео

Лекция и практика школы "Русская Традиция" от 25.04.2010

 
Велеслав - Практики Шуйного пути

Лекция школы "Русская Традиция" от 15.10.2009

Алексей Почерников - Реконструктивная этнография

Поиск

Журнал Родноверие