Бо ля мяхедскага каменя святкавалі Купалле, на Дзень вёскі збіраюцца. На пастамент хрысціянскага персанажа цяпер шукаюць іншы валун.

З камянём у вёсцы Мяхеды, што на Лагойшчыне, не звязана ніякіх паданняў, якія далі б падставу вяскоўцам лічыць яго святым. Але калі па вялізны валун прыехалі грузавікі, каб звезці яго, дык узнялася ўся вёска.

Жыхарам патлумачылі, што камень хочуць забраць у райцэнтр, каб на яго паставіць «маці божую лагойскую», — у рамках падрыхтоўкі да 3 ліпеня, дня вызвалення Мінска ад немцаў (цяпер Дзень незалежнасці).

Вяскоўцам такі аргумент не падаўся важкім, і яны сталі ў жывы ланцуг. Камень не звезлі, вакол яго цяпер нават па чарзу дзяжураць.

Вяскоўцы кажуць: «У нас ні клуба, ні магазіна, толькі гэты камень, дзе на ўсе святы збіраемся».

Мяхедскі камень ляжыць на сваім месцы толькі сорак гадоў. Яго знайшоў мясцовы жыхар дзед Іван, калі расчышчаў тэрыторыю пад пабудову. Валун адкопвалі тры дні, а потым адкацілі на ўезд у вёску. У іншых вёсках у такіх месцах крыжы ставяць, а тут — камень.

Па словах мяхедцаў, ля гэтага каменя яшчэ нядаўна на Купалле жанчыны плялі вянкі. А ў канцы жніўня на гэтым месцы адзначаюць Дзень вёскі, калі з’язджаюцца ўсе родзічы.

Вяскоўцы ўступілі ў канфлікт з намеснікам старшыні лагойскага райвыканкаму, які аператыўна прыехаў на месца. І на той дзень адстаялі сваю вясковую рэліквію. Але раённыя ўлады прыгразілі ўсё адно звезці ўпадабаны камень.

Прыводзяць словы прадстаўніка раённых уладаў:

«Гэты камень нідзе не зарэгістраваны, і тэхпашпарту на яго няма. Проста людзі вырашылі, што для іх гэта сімвал. Але чаму яны раней пра гэта не сказалі? Я іх зусім не разумею. Камень бы асвяціў бацюшка, столькі людзей на яго б глядзелі».

Улады разам з царкоўнікамі, відаць, працягваюць жыць нейкімі не цяперашнімі рэаліямі, аджа рэаліі тым часам змяніліся. Сярод актуальных цяпер каштоўнасцяў — і камень як нешта дарагое.

Подписка на обновления

Материалы на нашем сайте обновляются практически ежедневно. Подпишитесь и первыми узнайте обо всём самом интересном!

Авторизация

Видео

Лекция школы "Русская Традиция" от 03.10.2009

Велеслав - Родноверие. Основы миропонимания

Презентация школы "Русская Традиция" от 16.05.2009

Презентация школы «Русская Традиция»

Поиск

Журнал Родноверие