На Фестывалі масак у Рызе беларуска-латышская каманда ўзяла «золата».
Фестываль традыцый масак прайшоў напрыканцы мінулага тыдня ў Рызе.
Сёлетні фэст быў юбілейным, XV-тым, таму месцам яго правядзення выбралі латвійскую сталіцу Рыгу (у папярэднія гады ён праходзіў па розных мястэчках Латвіі).
Фестываль адкрыўся навуковай канферэнцыяй, у якой, апроч іншых гасцей, узяў удзел навуковец з брытанскага Оксфарду Чэзарэ Попі.
Потым было шэсце масак па Старой Рызе, потым маскі размеркаваліся па плошчах старога цэнтра горада, дзе праводзілі свае паказы.
«Гарадская» частка фестываля завершылася ў памяшканні «Малой гільдыі», дзе адбыліся індывідуальныя паказы масак.
Завершыўся Фестываль у рыжскім скансэне — Этнаграфічным музеі пад адкрытым небам (аналаг нашых Строчыцаў). На двух падворках разгарнуліся дзействы з маскамі.