Когда-то ещё мир только начинался, так ничего нигде не было. Везде стояла мёртвая вода, а среди воды торчал то ли камень, то ли ещё что. Один раз Перун как разыгрался и давай швырять стрелы в этот камень. От его стрел выскочили три искорки: белая, жёлтая и красная. Упали те искорки на воду; с этого вся вода замутилась, и мир замутился, как тучи. Но через некоторое время, как всё просветлело, ясно стало — где вода, где земля. А чуть позже завелась и всякая жизнь — и в воде, и на земле. И леса, и травы, и звери, и рыбы, а после и человек завёлся: или он пришёл откуда или вырос тут. Потом он стал заводить свои человеческие порядки. Долго ли он так жил, или коротко, но имел он уже свою усадьбу, имел много жён, а еще больше детей. Было ему имя Бай. А как пришёл час его смерти, тогда созвал он своих сыновей и разделил всё имущество. Только одного сына забыл. Тот в это время был на охоте и с ним были любимые собаки отца Ставры и Гавры. Звали этого сына Белополь. Вскоре после смерти отца вернулся Белополь с охоты. А братья ему говорят: — Вот отец разделил среди нас всё свое имущество, а тебе он завещал своих собак, и ещё сказал, чтобы ты пустил их на волю: одну — в правую сторону, а вторую — в левую; сколько они земли обегут за день, так эта вся земля твоя будет. Вот пошёл Белополь и поймал двух птиц, прилетевших одна с южного моря, другая с западного. Пустил одну птицу на юг, да и говорит одной собаке — Бери! Пустил вторую на запад и говорит второй: — Хватай!
Как полетели эти птицы: одна в одну сторону, вторая в другую... Как побежали собаки за птицами, так даже земля задымилась... Как пошли те собаки, так и до сих пор не вернулись, а по их следам две реки протянулись, в одну сторону пошла Двина, в другую сторону — Днепро. Вот на этих просторах Белополь и начал селиться да заводить свои порядки. У этого Белополя от разных жён его развелись разные племена под названием белорусы. Они и теперь там ходят, земельку пашут и жито сеют.
© Легенды i паданнi. Мн. 1983. С. 78-79.
БЕЛОРУССКИЙ ТЕКСТ:
...Калісь яшчэ сьвет толькі зачынаўся, дык нічога нідзе не было. Усюды стаяла мёртвая вада, а пасярод вады тырчэў нібы камень, нібы што. Адзін раз Пярун як разыграўся і давай пыляць стрэламі ў гэты камень. Ад яго стрэлаў выскачылі тры яскаркі: белая, жоўтая і чырвоная. Упалі тыя яскаркі на ваду; з гэтага ўся вада скаламуцілася, і свет памуціўся, як хмары. Але па некаторым часе, як усё высьветлілася, дык і адзначылася — дзе вада, дзе зямля. А яшчэ па некаторым часе завялося і ўсякае жыцьцё і ў вадзе, і на зямлі. І лясы, і травы, і звяры, і рыбы, а пасьля і чалавек завёўся: ці ён адкуль прыйшоў, ці вырас тутака. Па некаторым часе гэты жыхар стаў завадзіць свае чалавечыя парадкі. Ці доўга ён так жыў, ці мала, але меў ён ужо сваю сялібу, меў многа жонак, а яшчэ больш дзяцей. Было яму прозвішча Бай. А як прыйшла яго гадзіна сьмерці, дык ён склікаў сваіх сыноў і падзяліў усю сваю маёмасьць. Толькі аднаго сына запамятаваў. Той у гэты час быў на палешні і з ім былі любімыя бацькавы сабакі Стаўры і Гаўры. Прозьвішча гэтаму сыну было Белаполь.
Неўзабаве пасьля сьмерці бацькі вярнуўся Белаполь з палешні. А браты яму кажуць: — Вось бацька падзяліў нам усю сваю маёмасьць, а табе ён адказаў сваіх сабак, ды яшчэ наказаў, каб ты іх пусьціў па волі: аднаго — у правы бок, а другога — у левы; колькі яны зямлі аббягуць у дзень, дык гэтая ўся зямля твая будзе. Вось пайшоў Белаполь і злавіў дзьвюх птушак, прыляцеўшых адна з паўднёвага мора, другая з заходняга. Пусціў адну птушку на поўдзень, ды і кажа адной сабацы: — Бяры! Пусціў другую на захад і кажа другой — Хапай!
Як паляцелі тыя птушкі. адна ў адзін бок, другая ў другі... Як пабеглі сабакі за птушкамі, дык ажно зямля закурылася... Як пайшлі тыя сабакі, дык і да гэтага часу не вярнуліся, а па іх слядах дзве рэчкі працягнуліся, у адзін бок прайшла Дзьвіна, а ў другі бок — Дняпро. Вось у гэтых абшарах Белаполь і пачаў сяліцца ды завадзіць свае лады... У гэтага Белаполя ад розных жонак яго развяліся розныя плямення пад прозвішчам Беларусы. Яны і да гэтага часу там ходзяць, зямельку скародзяць ды жыта сеюць...
© Легенды i паданнi. Мн. 1983. С. 78-79.